СЯМЁНА ДОМАША АБШУКАЛІ НА МЯЖЫ

Сяргей Астраўцоў, Горадня


Домаш сьледаваў у камандыроўку ў Польшчу. Затрыманьне адбылося ў 21.30. Мытнікі пільна дагледзелі аўтамабіль і абшукалі асабіста сп. Домаша. У пратаколе адзначана, што была агледжаная яго вопратка, сподняя бялізна і абутак.

Догляд працягваўся 2 гадзіны. Аднак мытнікам не ўдалося знайсьці нічога з таго, што забаронена правозіць праз беларускую мяжу.