У маладосьці я 10 гадоў штотыдня браў лекцыі ігры на фартэп’яна. Мабыць самы складаны твор, што да тэхнікі ігры, які я ўрэшце вывучыў – гэта быў твор Fantasy-Impromptu вялікага француска-польскага кампазытара Шапэна. Сёньня я прапаную Вам песьню, адаптаваную да мэлёдыі другой, лірычнай часткі гэтай кампазыцыі. I’m Always Chasing Rainbows – “Я заўсёды бягу за вясёлкамі” – сьпявае канадыйка Джэйн Олівэр, манэру сьпеву якой многія аглядальнікі параўноваюць з Эдыт Піяф.
Данчык