Апошнім часам я люблю жартаваць, што 1958 год быў вельмі плённым годам для сьвету музыкі – бо ў ім нарадзіліся ажно тры вялікія поп-сьпевакі, а менавіта Майкл Джэксан, Мадонна...і Я! Як бы там не было, якраз сёньня хіба найбольшая супэр-зорка ў сьвеце амэрыканскай поп-музыкі і мая равесьніца Мадонна адзначае свой 45ы дзень народзінаў. З гэтай нагоды прапаную Вам адну з маіх любімых песьняў зь ейнага рэпэртуару – Vogue.
Данчык