ПРАПАНОВЫ ПРЭЗЫДЭНТА РАСЕІ – “ШЛЯХ У НІКУДЫ”

Ул. інф.

Паводле Козіка, робячы такую прапанову, Масква падае “благі прыклад іншым дзяржавам СНД, маўляў, глядзіце – Расея зьела Беларусь, не падыходзьце блізка, зьесьць і вас”.

Козік заявіў, што з моманту стварэньня беларуска-расейскага саюзу рашэньні Вышэйшага дзяржсавету саюзу выконваліся толькі беларускім бокам. Ён паведаміў, што адначасна з прапановамі Пуціна Расея ўнесла прапановы па зьменах існай дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы. Паводле сустаршыні рабочай групы, гэтыя прапановы накіраваныя на пазбаўленьне наднацыянальных органаў, што прадугледжаныя дамоваю, усялякіх паўнамоцтваў.