[ 18:30 ]  Пакістан правёў выпрабаваньні балістычнай ракеты

ІСЛАМАБАД. Пакістан правёў сёньня пасьпяховыя выпрабаваньні балістычнай ракеты, здольнай пераносіць ядзерную боегалоўку. Радыюс дзеяньня ракеты дасягае паўтары тысячы кілямэтраў. Ісламабад папярэдзіў пра выпрабаваньні суседнія краіны – у прыватнасьці, Індыю.