ЕРУСАЛІМ У лягеры уцекачоў Рафах у сэктары Газа сёньня адбылася перастрэлка паміж ізраільскімі войскамі і палестынцамі. У баёх удзельнічаюць ізраільскія танкі і гелікоптэры. Ізраільскія войскі працягваюць разбураць у Рафаху дамы палестынцаў, падазраваных у тэрарыстычных актах.
Сёньня на Заходнім беразе Ярдану пры выбуху машыны загінулі тры палестынцы. Паведамляецца, што яны перавозілі выбухоўку.
ААН заявіла пратэст ізраільскім уладам у сувязі з тым, што на мінулым тыдні ізраільскія войскі ў горадзе Джэнін на заходнім беразе Ярдану ўварваліся ў офіс ААН і на тры гадзіны затрымалі аднаго з супрацоўнікаў офісу.