[ 06:52 ]  Парлямэнт Украіны -- супраць вываду ўкраінскіх сілаў з Іраку

КІЕЎ. Вярхоўная Рада Ўкраіны не падтрымала ўчора прапановаў пра вывад украінскіх міратворцаў з Іраку. Фракцыі сацыялістычнай партыі й блёку Юліі Цімашэнкі заявілі, аднак, што працягнуць барацьбу за вывад войскаў. Камуністы маюць намер блякаваць работу Вярхоўнай Рады да часу, пакуль украінскія міратворцы не пакінуць Іраку.