[ 06:22 ]  Міністры Эўразьвязу крытыкуюць зьдзекі зь вязьняў у Іраку

БРУСЭЛЬ. Міністры замежных справаў краін Эўрапейскага Зьвязу выступілі напярэдадні з рэзкай заяваю з нагоды скандалу, выкліканага зьдзекамі зь вязьняў у турмах кааліцыі ў Іраку. Удзельнікі сустрэчы ў Брусэлі падкрэсьлілі, што катаваньне зьняволеных супярэчыць міжнароднаму праву. Міністры павіталі намер прычынных да скандалу дзяржаваў перадаць вінаватых суду.