[ 17:24 ]  Палестынцы пакідаюць горад Рафах у Паласе Газы

ЕРУСАЛІМ. Палестынцы пакідаюць горад Рафах у Паласе Газы, дзе ізраільскія вайскоўцы рыхтуюцца да шырокамаштабнай апэрацыі. Горад блякаваны танкамі, ізраільскія вайсковыя падразьдзяленьні ўжо зруйнавалі некалькі сотняў будынкаў на мяжы з Эгіптам. Ізраільскае камандаваньне паведаміла, што ў гэтых кварталах былі праведзеныя падземныя тунэлі, па якіх з Эгіпту пастаўлялася зброя для палестынскіх баявікоў.