[ 23:24 ]  Назарбаеў гатовы на трэці прэзыдэнцкі тэрмін

АСТАНА. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў пра намер балятавацца на наступных прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Назарбаеў ужо двойчы выбіраўся на пасаду прэзыдэнта Казахстану. У 1999 годзе ў канстытуцыю Казахстану былі ўнесеныя праўкі, згодна зь якімі мінімальны тэрмін знаходжаньня прэзыдэнта на пасадзе павялічыўся зь пяці да сямі гадоў.