[ 06:02 ]  Рада Эўропы заклікае Лібію адмяніць сьмяротны прысуд

СТРАСБУР. Рады Эўропы заклікала Лібію пераглядзець сьмяротны прысуд пяці баўгарскім мэдычным сёстрам і палестынскаму доктару. Іх абвінавацілі ў наўмысным інфікаваньні сотняў лібійскіх дзяцей вірусам імунадэфіцыту чалавека, які выклікае сьмяротную хваробу СьНІД. Усе шасьцёра не прызнаюць сябе вінаватымі.