[ 06:05 ]  Рэйды ізраільцаў у Газе

ГАЗА Ізраільскія войскі пры падтрымцы верталётаў правялі сёньня рэйды з прыгарадзе Газы Зэйтуне. Паводле палестынскіх дадзеных, у перастрэлцы забіты адзін палестынец, сямёра параненыя, уключаючы мірных жыхароў. Пазьней яшчэ адзін палестынец загінуў і дзесяць былі параненыя ў выніку запуску ізраільцамі ракету па групе мужчынаў. Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што апэрацыя была накіраваная супраць “тэрарыстычнай інфраструктуры” ў горадзе Газа.