[ 20:44 ]  Aрыштаваны былы намесьнік міністра бясьпекі Аджарыі

БАТУМІ. У Батумі арыштаваны былы намесьнік міністра бясьпекі Аджарыі Гіоргі Купрэішвілі. Затрыманы дастаўлены на верталёце ў Тбілісі. Пра прычыны арышту ніочга не паведамляецца. Да адстаўкі лідэра Аджарыі Аслана Абашудзэ Купрэішвілі адказваў у аўтаноміі за сыстэму папраўчых установаў, дзе адбывалі тэрмін зьняволеньня некалькі прадстаўнікоў аджарскай апазыцыі.