[ 05:12 ]  Новы прэзыдэнт Панамы -- Марцін Тарыхас

ПАНАМА. Новым прэзыдэнтам Панамы стаў сацыял-дэмакрат Марцін Тарыхас – сын аўтарытарнага прэзыдэнта Амара Тарыхаса, які кіраваў краінай з 1968 па 1981 гады. Паводле папярэдніх дадзеных на ўчорашніх прэзыдэнцкіх выбарах за Тарыхаса-маладшага прагаласавалі болей за 46 адсоткаў выбаршчыкаў. Ягоны бліжэйшы канкурэнт – экс-прэзыдэнт Гільэрма Эндара атрымаў каля 30 адсоткаў галасоў. Марцін Тарыхас заявіў, што не ўхваляе рэпрэсіі супраць палітычных супернікаў ды іншыя парушэньні правоў чалавека, якія мелі месца падчас прэзыдэнцтва ягонага бацькі.