[ 04:11 ]  Другі тур выбараў у Македоніі

У Македоніі сёньня праводзіцца другі тур галасаваньня на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах. Два тыдні таму ў першым туры 42 адсоткі галасоў набраў прэм’ер Македоніі Бранка Чрвэнкаўскі. Ягонага бліжэйшага суперніка Сашка Кедэва падтрымала 34 адсотка выбаршчыкаў. Выбары праводзяцца ў сувязі са сьмерцю ў авіякатастрофе прэзыдэнта Барыса Трайкоўскага.