БАГДАД
Сёньня у Багдадзе на міне падарваўся амэрыканскі ваенны аўтамабіль. Адзін вайсковец загінуў, некалькі параненыя.
Таксама чатыры іракцы загінулі і 15 былі параненыя ў выніку ракетнага абстрэлу баявікамі шпіталя і гатэлю ў горадзе Масул.
Сёньня было працягнутае пагадненьне аб замірэньні паміж сіламі кааліцыі і суніцкімі атрадамі ў горадзе Фалуджа. З аўторка ў горадзе ўступае ў сілу забарона мець зброю. Фалуджу будуць сумесна патруляваць вайскоўцы кааліцыі і мясцовыя іракскія сілы бясьпекі. Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал на поўдні Іраку застаецца зачыненым пасьля ўчорашняй спробы баявікоў-самагубцаў падарваць яго