Эўрапейская камісія запрасіла Харватыю да перамоваў аб далучэньні да Эўразьвязу.
Час пачатку перамоваў зь Харватыяй лідэры краінаў Зьвязу вызначаць пад час свайго саміту ў чэрвені.
Камісар Эўразьвязу ў міжнародных пытаньнях Крыс Патэн заявіў, што Харватыя адпавядае усім палітычным і эканамічным умовам для прыняцьця ў Эўразьвяз. Галоўная ўмова – супрацоўніцтва Харватыі з Гааскім трыбуналам у справе вайсковых злачынстваў пад час войнаў у былой Югаславіі. У сакавіку Харватыя выдала ў гэты трыбунал 8 падазроных.