[ 04:52 ]  Прэзыдэнцкія выбары ў Літве адбудуцца 13 чэрвеня

ВІЛЬНЯ.Сойм Літвы прызначыў датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары на 13 чэрвеня. Выбары праводзяцца з прычыны імпічмэнту былога прэзыдэнта Раландаса Паксаса. Паксас -- першы эўрапейскі прэзыдэнт, адхілены ад пасады праз гэтую працэдуру. Чакаецца, што ён зноў выставіць сваю кандыдатуру.У гэты ж дзень будуць таксама абраныя дэпутаты Эўрапарлямэнту ад Літвы.