Прадстаўнік ААН Лахдар Брахімі сёньня заявіў, што Ірак можа склікаць свой нацыянальны сход у ліпені, каб абраць ворган, які будзе дарадцам пераходнага ўраду краіны.
Ён дапаможа таксама ў арганізацыі выбараў пасьля перадачы ўлады ад акупацыйнай кааліцыі пераходнаму ўраду Іраку.
Выбары плянуецца правесьці ў студзені будучага года.
Лахдар Брахімі так ахарактарызаваў склад будучага пераходнага ўраду Іраку.
“Мы бачым іх як ўрад у складзе прэм’ера і кампрамісна абраных іракцаў, мужчын і жанчын, вядомых сваёй годнасьцю, аўтарытэтам і кампэтэнтнасьцю. Патрэбен таксама прэзыдэнт, які будзе дзейнічаць як кіраўнік дзяржавы і два віцэ-прэзыдэнты.”
Сказаў прадстаўнік ААН Лахдар Брахімі.
Ён таксама лічыць, што для правядзеньня выбараў патрэбна істотна палепшыць сытуацыю ў галіне бясьпекі.