[ 21:09 ]  Злучэньні генэрала Дустума перайшлі ў наступ

КАБУЛ. Міністэрства абароны Аўганістану паведаміла, што злучэньні генэрала Абдула Рашыда Дустума пачалі наступ на поўначы краіны. Атрады Дустума, якія складаюцца пераважна з этнічных узбэкаў, увайшлі ў правінцыю Фар’яб з трох накірункаў і вядуць баі з войскамі губэрнатара правінцыі. У гэтым зьвязку урад накіроўвае ў рэгіён 750 вайскоўцаў. Дустум быў адным з ключавых камандзіраў Паўночнага Альянсу, які дапамог войскам ЗША зрынуць рэжым талібаў у 2001 годзе. У верасьні ў Аўганістане павінны адбыцца агульнанацыянальныя выбары.