[ 19:46 ]  У Інданэзіі адбываюцца парлямэнцкія выбары

ДЖАКАРТА. Сёньня ў Інданэзіі адбываюцца парлямэнцкія выбары. За 550 мандатаў змагаюцца каля 8 тысяч кандыдатаў ад 24-х партыяў. Дзесяткі тысяч паліцыянтаў і жаўнераў ахоўваюць выбарчыя ўчасткі, каб прадухіліць напады ісьлямскіх тэрарыстаў.