НЬЮ-ЁРК. У Нью-Ёрку нашчадкі афрыканскіх рабоў падалі ў суд на брытанскую і дзьве амэрыканскія кампаніі за генацыд. Яны патрабуюць у якасьці кампэнсацыі два мільярды даляраў. Адказчыкі -- лёнданская страхавая кампанія “Лойд”, якая страхавала вадаплавы, што выпраўляліся па рабоў у Афрыку, кампанія “ФлітБостан”, якая фінансавала выправу караблёў, і тытунёвы гігант “Ар.Джэй.Рэйналдз”, які выкарыстоўваў працу рабоў на плянтацыях. Кампаніі пакуль не адказалі на абвінавачаньні.