[ 20:11 ]  У Аджарыі на адзін дзень адмененае надзвычайнае становішча

БАТУМІ У Аджарыі на час правядзеньня выбараў у парлямэнт Грузіі адменанае надзвычайнае становішча. Выбары адбудуцца заўтра. У панядзелак надзвычайнае становішча ў аўтаноміі будзе адноўленае. Паводле лідэра Аджарыі Аслана Абашыдзэ поўная адмена надзвычайнага становішча магчымае толькі тады, калі рэспубліцы ня будзе пагражаць узброенае ўварваньне.