Факел з алімпійскім агнём быў учора запалены ў Алімпіі на поўдні Грэцыі, дзе 2780 гадоў таму прайшлі першыя алімпійскія гульні.
У цырымоніі прыняў удзел прэзыдэнт МАК Жак Гаге.
Алімпійскія гульні сёлета пройдуць у Грэцыі, тым не менш шлях да Атэнаў алімпійскі агонь пройдзе далёкі – праз усе кантынэнты Зямлі.
МЗС Грэцыі ўчора зьвярнуўся да НАТО з просьбай дапамагчы ў арганізацыі бясьпекі алімпійскіх гульняў – у небе і на моры супарць ядзернай, хімічнай і біялягічнай пагрозы.
НАТО ў прынцыпе пагадзілася паслаць на час гульняў у неба Грэцыі свае самалёты-выведнікі AWACS.
Прэм’ер Грэцыі Костас Караманліс зьвярнуўся з просьбай дапамагчы ў арганізацыі бясьпекі Алімпійскіх гульняў і да краінаў Эўразьвязу.
Алімпійскія гульні пройдуць 13-29 жніўня ў Атэнах.