[ 18:50 ]  Пакістанскія вайскоўцы знайшлі падземныя тунэлі

ВАНА (ПАКІСТАН). Пакістанскія войскі знайшлі сыстэму тунэляў пад вёскамі, дзе базаваліся ваяўнікі сеткі аль-Кайда. Найдаўжэйшы тунэль мае працягласьць больш за два кілямэтры. Тым часам у раёне мяжы з Аўганістанам аднавіліся баі паміж пакістанскімі войскамі і замежнымі ваяўнікамі, якія, як мяркуецца, ахоўваюць аднаго з кіраўнікоў аль-Кайды. Да нядаўняга часу лічылася, што ў гэтым раёне хаваецца паплечнік Усамы бін Лядэна Айман аль-Завагіры. Аднак цяпер афіцыйныя прадстаўнікі Пакістану і Аўганістану гавораць, што магчыма вядзецца пра ўзбэцкага хаўрусьніка аль-Кайды, які дзейнічае ў Аўганістане.