Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар сёньня заклікаў Расею надаваць болей увагі выкананьню правоў чалавека ў Чачні.
Гэтая заява прагучала ў першы дзень штогадовай сэсіі Камісіі па правах чалавека ААН.
Эўразьвяз на гэтым паседжаньні зьбіраецца зьвярнуць увагу на сытуацыю ў Чачні.