Амэрыканскае вайсковае камандаваньне ў Аўганістане сёньня абвясьціла пра новую пошукавую апэрацыю па ўсім паўднёвым і усходнім Аўганістане пад назвай “Бура ў гарах” з мэтай захапіць альбо забіць рэшткі кіраўніцтва “Аль-Каіды” і Талібану.
Прэсавы сакратар камандаваньня Браян Гілфэці сказаў, што ў апэрацыі возьмуць удзел 13 500 вайскоўцаў, а таксама паветраныя сілы. Ён зазначыў, што арышт Асамы Бін Ладэна – не адзіная мэта апэрацыі:
“Я павінен сказаць, што гэтая апэрацыя мае на мэце, як і іншыя дзеяньні ў справе адбудовы Афганістану, усталяваньне бясьпекі ў краіне. Такім чынам, яна не сканцэнтраваная выключна на адной асобе.
Мы цьвёрда ўпэўненыя, што і лідэры Аль-Каіды, і лідэры Талібану павінны паўстаць перад судом, і яны паўстануць.”
-- сказаў прадстаўнік амэрыканскага вайсковага камандаваньня ў Аўганістане.
Тым часам як паведамляе наш карэспандэнт з Аўганістану, на поўдні краіны ўжо пачалося вясеньняе наступленьне на баевікоў . У Кандагары бачылі больш дзесятка арыштаваных баевікоў з завязанымі вачыма і ў наручніках.