ТЭГЕРАН. Іран сёньня адрынуў абвінавачваньні у парушэньні пагадненьня аб непашырэньні ядзернай зброі. Міністар замежных спраў Ірану Камал Харазі зноў адхіліў цьверджаньні, нібыта Тэгеран распрацоўвае ядзерную зброю. Сёньня ў Вене другі дзень кіраўніцтва МАГАТЭ абмяркоўвала ядзерную праграму Ірану і рыхтавала адмысловую рэзалюцыю ў гэтым пытаньні.