Выбары новага прэзыдэнта Македоніі замест Барыса Трайкоўскага, які нядаўна загінуў у авіякатастрофе, пройдуць 14 красавіка. Пра гэта паведаміў сьпікер парлямэнту Македоніі Любка Ярданоўскі, выступаючы па нацыянальным тэлебачаньні.
Ярданоўскі цяпер выконвае абавязкі кіраўніка краіны.
Тым часам чыгуначны рух у Македоніі цалкам спыніўся з-за пачатку чацьвёртага за год страйку рабочых чыгункі.
Яны патрабуюць павелічэньня заробкаў і падвышэньня статусу чыгункі ў дзяржаве.