БАГДАД. Як паведаміў прадстаўнік кіраўнічай рады Іраку Маўафак ар-Рубаі, было дасягнутае пагадненьне з кіраўніцтвам ірацкіх шыітаў наконт часовай канстытуцыі краіны. Дагэтуль апазыцыя з боку прадстаўнікоў шыітаў у радзе была адзінай перашкодай зацьверджаньня канстытуцыі. Мяркуецца, што адпаведны дакумэнт будзе падпісаны ў панядзелак.