[ 08:00 ]  Кітай рыхтуецца да рэвалюцыйных зьменаў у Кастытуцыі

ПЭКІН. Сёньня ў сталіцы Кітаю пачаўся 10-дзённы Нацыянальны кангрэс. Адкрываючы сустрэчу прэм’ер-міністар Кітаю Вэн Жыбаа заявіў, што ў краіне назіраецца эканамічны рост, адбываецца падвышэньне прыбыткаў, а таксама паабяцаў, што кіраўніцтва Кітаю будзе энэргычна штурхаць наперад вайсковую мадэрнізацыю. Вэн Жыбаа таксама паўтарыў, што Кітай выступае супраць незалежнасьці Тайваню. На парадку дня Кангрэсу – зьмены ў Канстытуцыю краіны, якія дазволяць прыватную ўласнасць. Камуністычная партыя Кітаю гэтыя зьмены ўжо ўхваліла.