[ 18:54 ]  Урад Каштуніцы зацьверджаны

Бялград. Парлямэнт Сэрбіі зацьвердзіў новы ўрад на чале з Ваіславам Каштуніцай. У склад ураду ўвайшлі члены Дэмакратычнай партыі Сэрбіі, якую ўзначальвае Каштуніца, і двух іншых партыяў. Заклапочанасьць Захаду выклікае тое, што ў парлямэнце ўрад Каштуніцы будзе абапірацца на Сацыялістчную партыю Слабадана Мілошавіча. Праграма Каштуніцы прадугледжвае толькі абмежаванае супрацоўніцтва з Гаагскім трыбуналам і не прадугледжвае незалежнасьць Косава.