[ 21:47 ]  Эўракамісія дае яшчэ 8 мільёнаў эўра на аўганскія выбары

БРУСЭЛЬ. Эўрапейская Камісія папярэдзіла сёньня, што выбары ў Аўганістане, заплянаваныя на чэрвень, магчыма, трэба будзе адкласьці з-за недастатковай рэгістрацыі выбаршчыкаў. Прадстаўніца камісіі Эма Ўдвін сказала, што пакуль зарэгістраваліся толькі адна дзесятая частка з тых дзесяці з паловаю мільёнаў аўганцаў, якія маюць права голасу. Эма Ўдвін падкрэсьліла, што як парлямэнцкія, гэтак і прэзыдэнцкія выбары ня будуць разглядацца свабоднымі і сумленнымі, калі істотная частка насельніцтва ня будзе занесеная ў сьпісы выбаршчыкаў. Эўрапейская камісія сёньня абвесьціла, што выдаткоўвае яшчэ 8 мільёнаў эўра на правядзеньне выбараў у Аўганістане.