[ 14:32 ]  Фрадкоў пачаў кансультацыі з думскімі фракцыямі

МАСКВА Міхаіл Фрадкоў, вылучаны прэзідэнтам Пуціным на пасаду прэмьер-міністра Расеі, прыляцеў сёньня ў Маскву з Брусэлю. Да учорашняга дня Фрадкоў быў амбасадарам Расеі пра Эўразьвязе. Сёньня кандыдат на кіраўніка ўраду праводзіць кансультацыі ў Дзярждуме. Галасаваньне па кандыдатуры Фрадкова прызначанае на 5 сакавіка. Сьпікер Дзярждумы Барыс Грызлоў паведаміў, што фракцыя “Едіная Россія” , якая мае большасьць у Думе, мае намер падтрымаць кандыдатуру Фрадкова.