[ 16:08 ]  У Туркмэністане арыштавалі пісьменьніка

Туркмэнскія ўлады арыштавалі 78-гадовага пісьменніка і журналіста Рахіма Эсэнава, за кантрабандны ўвоз у краіну 800 экзэмпляраў уласнай кнігі пад назвай “Качавы манарх.” Эсэнаў зьмешчаны ў ізалятар нягледзячы на інфаркт, які ён перанёс пад час допыту,-- паведамляе расейская праваабарончая арганізацыя “Мэмарыял.” Эсэнаў мае падвойнае расейскае і туркмэнскае грамадзянства, аднак амбасада Расеі ў Ашгабадзе ніякім чынам не выказала цікавасьці да ягонага лёсу.