[ 16:34 ]  Перамовы пра раззбраеньне КНДР безвыніковыя

Дыпляматы з шасьці краінаў сёньня завяршылі перамовы на тэму спыненьня ядзерных праграмаў КНДР. У іх прымалі ўдзел дэлегацыі Кітаю, ЗША, Расеі, Японіі, Паўдзённай і Паўночнай Карэі. Паўдзённакарэйская дэлегацыя паведаміла, што двухбаковыя кансультацыі яшчэ будуць працягвацца. У МЗС Кітаю спадзяюцца, што КНДР спыніць свае праграмы ядзернага ўзбраеньня ў абмен на энэргетычную дапамогу з Масквы, Пэкіна і Сэула. Але ЗША і Японія адмовіліся ад далучэньня да гэтага пляну да поўнага і кантраляванага спыненьня праграмаў КНДР па стварэньні ядзернай зброі. У цэлым удзельнікі перамоваў назвалі іх істотныя і пазытыўныя, аднак некаторыя зазначаюць пра іх тупіковы вынік. Прэсавы сакратар кітайскага МЗС Лю Янчао паведаміў, што на перамовах дасягнуты прагрэс, але рознагалосьсі застаюцца. Афіцыйна кансультацыі павінны быць закрытыя заўтра.