ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты паведамілі, што прэзыдэнт Джордж Буш размаўляў па тэлефоне з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным і выказаў спадзяваньне, што новы расейскі ўрад будзе працаваць у рэфарматарскім напрамку. Лідэры дзьвюх краінаў таксама абмеркавлі ролю ААН у Іраку і вынікі амэрыкана-грузінскіх перамоваў на высокім узроўні.