БЭЛГРАД Парлямэнт Сэрбіі адмяніў бар’ер яўкі ў 50% для прэзідэнцкіх выбараў. Цяпер незалежна ад колькасьці выбаршчыкаў, што ўзялі ўдзел у галасаваньні, прэзідэнтам краіны стане кандыдат, які набраў больш за палову ад паданых галасоў. Новыя прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў Сэрбіі гэтай вясною. Тры папярэднія спробы абраць кіраўніка дзяржавы скончыліся бязвынікова з прычыны нізкай яўкі выбаршчыкаў.