[ 17:45 ]  Нямеччына зацікаўленая ў дэмакратычнай Украіне

БЭРЛІН. Нямецкі канцлер Гэргард Шродар сёньня сустрэўся з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Два лідары правялі перамовы што да эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама пашырэньня Эўразьвязу. Былі абмеркаваныя таксама маючыя адбыцца ўвосень выбары прэзыдэнта Ўкраіны. Гэргард Шродар падкрэсьліў, што Нямеччына зацікаўленая ў моцнай, стабільнай і дэмакратычнай Украіне. Заходнія лідары крытыкуюць афіцыйны Кіеў за парушэньні правоў чалавека, у тым ліку свабоды слова.