[ 04:02 ]  У ААН абмяркуюць тэму выбараў у Іраку

Генеральны сакратар ААН Кофі Анан сёньня абмяркуе са сваім прадстаўніком у Багдадзе Лахдарам Брахімі тэму выбараў у Іраку. Разам з сябрамі рады Бясьпекі ААН яны павінны вырашыць, ці магчыма правесьці выбары да 30 чэрвеня – даты, на якую ЗША заплянавалі перадачу суверэнітэту над Іракам народу гэтай краіны. Лахдар Брахімі мяркуе, што правядзеньне выбараў да 30 чэрвеня магчымае. Тым часам Вашынгтон разлічвае падоўжыць паўнамоцтвы дзейнай Кіроўнай рады Іраку пасьля гэтай даты. Анан спадзяецца, што рэкамендацыі ААН наконт выбараў у Іраку будуць гатовыя да пятніцы.