БАГДАД. У Іраку ў панядзелак адбыліся адразу тры выбухі. Загінулі двое амэрыканскіх вайскоўцаў і тры мясцовыя жыхары. Параненыя 8 чалавек, зь іх – пяць амэрыканцаў. Адзін выбух адбыўся ў пачатковай школе ў Багдадзе. Другую бомбу побч з будынкам змаглі абяшкодзіць. Амэрыканскія вайскоўцы падарваліся на мінах у навакольлі сталіцы Іраку і ў цэнтры гораду.