МАСКВА. Сёньня ў Маскве абвешчаны дзень жалобы па ахвярах выбуху ў маскоўскім мэтро. Гэта адбылося раніцай 6 лютага. У выніку выбуху 39 чалавек загінулі, болей за 100 былі параненыя. ФСБ працягвае сьледзтва, пакуль няма дакладнага адказу, ці быў гэты выбух самагубчым нападам.