[ 16:08 ]  У Ірак прыбыла місія ААН

БАГДАД У Ірак прыбыла дэлегацыя прадстаўнікоў Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў. Яны будуць вывучаць магчымасьці правядзеньня ў Іраку свабодных выбараў. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што сябры місіі быдуць кансультаваць ірацкіх палітыкаў і амэрыканскую адміністрацыю ў Іраку. Дзяржсактар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Злучаныя Штаты не адмаўляюцца ад намеру правесьці выбары ў Іраку напарыканцы сёлетняга чэрвеня.