ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр, як чакаецца, абвесьціць сёньня пра пачатак незалежнага расьследаваньня дзейнасьці спэцслужбаў, якія год таму заявілі пра наяўнасьць у Ірака зброі масавага зьнішчэньня. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвесьціў пра пачатак падобнага расьследаваньня. Буш таксама пракансультаваўся з Дэвідам Кэем, былым кіраўніком амэрыканскіх ваенных інспэктараў у Іраку.