[ 05:50 ]  Кофі Анан сустракаецца з Джорджам Бушам

ВАШЫНГТОН. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан праводзіць сёньня ў Вашынгтоне перамовы з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам і іншымі прадстаўнікамі амэрыканскага кіраўніцтва. Чакаецца, што галоўнай тэмай перамоваў будзе выправа ў Ірак місіі ААН дзеля ацэнкі перадвыбарнай сытуацыі.