[ 19:52 ]  Іран: губэрнатары заклікалі адкласьці выбары

ТЭГЕРАН. У Іране губэрнатары ўсіх 27 правінцыяў заклікалі сёньня ўрад краіны адкласьці прызначаныя на 20 лютага парлямэнцкія выбары. На думку губэрнатараў, адхіленьне Радаю вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі ад удзелу ў выбарчай кампаніі тысяч лібэральных кандыдатаў не дазваляе прызнаць выбары за свабодныя й сумленныя.