[ 18:16 ]  Арыштавалі памочніка лідэра Талібану

КАНДАГАР. Афіцыйныя асобы Пакістану паведамляюць, што пакістанскія памежныя сілы затрымалі ў горадзе Чамон на мяжы з Аўганістанам памочніка лідэра Талібану Мулы Умара. Мула Абдул Манан Хаваязай быў арыштаваны сёньня калі выходзіў з машыны, заявіў палкоўнік Басіт, кіраўнік пакістанскай памежнай службы ў гэтым рэгіёне. Хаваязай быў губэрнатарам адной з аўганскіх правінцыяў, калі рух Талібан кантраляваў гэтую краіну. Цяперашнія аўганскія ўлады ўхвалілі арышт. Прэсавы сакратар аўганскага ўраду Халід Паштун сказаў, што доказаў сувязі Хаваязая з тэрарыстычнымі нападамі няма, аднак дадаў, што Хаваязай быў датычны да працягу баявых дзеяньняў у Аўганістане