[ 07:31 ]  Хатамі: "Іран не імкнуўся да зброі масавага зьнішчэньня"

ДАВОС. Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі заявіў, што Тэгеран ніколі не імкнуўся да стварэньня зброі масавага зьнішчэньня. Выступаючы на Ўсясьветным эканамічным форуме ў Давосе, Хатамі падкрэсьліў, што Іран пасьлядоўна выступае супраць вытворчасьці ядзернай зброі й супрацоўнічае зь Міжнародным агенцтвам атамнай энэргіі. Хатамі катэгарычна адкінуў вінавачаньні ў тым, што Іран імпартаваў радыёактыўныя матэрыялы з Паўночнай Карэі.