[ 07:32 ]  Ірак: разыходжаньні ў пытаньні перадачы ўлады

ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты й Кіроўчая рада Іраку пацьвердзілі намер прытрымлівацца пляну перадачы ўлады часоваму ірацкаму ўраду к канцу чэрвеня. ЗША прапануюць, каб пераходны ўрад сфармавала прызначаная часовая асамблея. У сваю чаргу лідэр ірацкіх шыітаў аятала Алі аль-Сістані настойвае на як мага хутчэйшым правядзеньні ў краіне наўпроставых агульных выбараў. Учора ў Багдадзе прайшла масавая маніфэстацыя з патрабаваньнямі правесьці ў Іраку агульныя выбары, а таксама пакараць сьмерцю Садама Хусэйна. Таксама ўчора ўвечары сядзіба амэрыканскага камандаваньня ў Багдадзе была абстраляная ракетаю. Паведамляецца, што аб’екту была нанесеная нязначная шкода.