[ 07:17 ]  Расея: "Камітэт-2008" за сумленныя прэзыдэнцкія выбары

МАСКВА. У Расеі мае быць створаны шырокі дэмакратычны фронт, – заявілі заснавальнікі камітэту “2008 – Свабода выбару”. Старшыня камітэту Гары Каспараў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве падкрэсьліў, што наваствораная арганізацыя будзе змагацца за правядзеньне ў 2008 годзе сумленных прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі. На думку Каспарава, расейскія ўлады спрабуюць ліквідаваць інстытут выбараў як нармальны дэмакратычны спосаб зьмены кіраўніцтва краіны.